Top.Mail.Ru
320

Чужы забыты тэлефон каштаваў віцябчаніну 2100 рублёў: суд вынес прыгавор за крадзеж

Чарговы выпадак крадзяжу ў цягніку закончыўся судом і штрафам для злодзея. У чэрвені гэтага года ў цягніку «Віцебск—Мінск» адна з пасажырак, выходзячы на канцавым у Мінску, забылася свой смартфон маркі POCO на століку ў вагоне. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».




Гэтым скарыстаўся 23-гадовы жыхар Віцебска, які знаходзіўся ў тым жа вагоне, — ён проста забраў чужы тэлефон, коштам 2375 рублёў.

Праваахоўнікі хутка ўстанавілі асобу маладога чалавека і распачалі супраць яго крымінальную справу паводле артыкула аб крадзяжы. Выкрадзены тэлефон быў знойдзены і вернуты законнай уладальніцы.

У судзе віцябчанін цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь, што склала 2100 рублёў. Пра гэта расказалі ў транспартнай пракуратуры.

Чытайце таксама: П’яны мінчанін бітай разбіў аўтамабіль суседа — яму здалося, што там сядзіць яго знаёмая

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю