Top.Mail.Ru

Задажджыла не на жарт/ І пахаладала прыкметна. Але што тут зробіш — на дварэ ва ўсю пануе восень...

Калі восень прыйшла да нас з дастаткова моцнымі ападкамі, то ў выхадныя іх інтэнсіўнасць злёгку паменшыцца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу на надвор’і адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў і няўстойлівых паветраных мас, якія рухаюцца на нашу тэрыторыю з боку Балтыйскага мора. Будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да плюс 5–11 °C, 
а максімальная днём усталюецца ў межах 11–18 °C вышэй за нуль.

У нядзелю на надвор’е будзе ўздзейнічаць малаактыўны атмасферны фронт, які перамесціцца з паўночнага ўсходу Польшчы. Будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 5 да 11 °С цяпла. Днём тэмпературны фон злёгку павысіцца, калі максімальная тэмпература будзе ад плюс 12 °С па паўночным усходзе да 20 °С вышэй за нуль па паўднёвым захадзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю