Top.Mail.Ru
254

Загарэлася адзенне пры топцы печы: жыхарка Астравецкага раёна памерла ад апёкаў

Жыхарка Астравецкага раёна, якая атрымала апёкі пры ўзгаранні адзення, памерла ў бальніцы. Пра гэта паведамляе БелТА.



Інфармацыя пра тое, што ў бальніцы ад апёкаў памерла пенсіянерка 1950 года нараджэння, паступіла ратавальнікам 16 мая ў 13.43. Траўмы жанчына атрымала 8 мая ад узгарання адзення пры топцы печы ў жылым доме ў вёсцы Вялікая Страча Астравецкага раёна.

Прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю