Top.Mail.Ru
269

Захаваецца халоднае, з начнымі замаразкамі надвор’е і ў нядзелю

Наша краіна апынецца пад уплывам халоднага скандынаўскага антыцыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з поўдня Балтыйскага мора праз Беларусь на Украіну, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


27 красавіка пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па ўсходзе краіны пройдзе невялікі кароткачасовы мокры снег. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты, на ўсходзе моцны парывісты. Уначы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 °С, месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе 1–2 °С цяпла. Максімальная тэмпература паветра днём плюс 7—плюс 14 °С.

Сяргей КУРКАЧ

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю