Top.Mail.Ru
199

Захаваць «залатую гадзіну»

Лельчыцкі раён — самы працяглы па тэрыторыі на Гомельшчыне і адзін з самых буйных у краіне. Аддаленасць сельскіх населеных пунктаў ад райцэнтра і Мазыра, як найбліжэйшага міжраённага пункта меддапамогі, а таксама абласнога цэнтра, выклікала складанасці пры транспарціроўцы экстранных пацыентаў. Цяпер кабінет камп’ютарнай тамаграфіі і абноўлены рэнтген-кабінет дазволяць лельчыцкім медыкам аператыўна дыягнаставаць паталогіі як касцявой тканкі, так і мяккіх тканак.


— Зусім нядаўна каля 600 пацыентаў з Лельчыц для пацвярджэння дыягназаў накіроўвалі ў Мазыр і Гомель. Сёння ўсе будуць прымацца ў райцэнтры, — на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця кабінетаў высокаэфектыўнай дыягностыкі адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. — Мяркую, што і замацаванне маладых спецыялістаў з такім абсталяваннем у вас будзе высокім. 

З такімі словамі старшыня Гомельскага аблвыканкама звярнуўся да калектыву Лельчыцкай ЦРБ і нагадаў, што за апошнія тры гады ў райбальніцу прыбылі 40 медыцынскіх работнікаў сярэдняга звяна і сем урачоў.

Як падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, за апошні месяц Гомельшчына зрабіла сур’ёзны крок у мадэрнізацыі галіны аховы здароўя. У цэлым сёння на ўзбраенні медыкаў вобласці — шэсць МРТ, столькі ж ангіёграфаў і 26 камп’ютарных тамографаў.

— У найбліжэйшы год запланавана ўстаноўка апарата МРТ у Жлобінскай і Рэчыцкай ЦРБ, камп’ютарнага тамографа ў Гомельскай гарадской бальніцы № 4. У анкадыспансер чакаем дарагі лінейны паскаральнік, які падчас сеанса апраменьвання падладжваецца з дакладнасцю да міліметра пад анатамічныя параметры пацыента. Новыя лічбавыя рэнтген-апараты на працягу двух гадоў з’явяцца ў 12 установах аховы здароўя вобласці, дзве трэці з якіх — раённыя, — пра бліжэйшыя планы развіцця аховы здароўя вобласці Іван Крупко расказаў падчас адкрыцця чарговых асабліва значных для рэгіёна аб’ектаў.

У Гомельскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры з удзелам губернатара адкрыліся кабінет з магнітна-рэзанансным тамографам і рэнтген-аперацыйная з ангіяграфічным комплексам. Так, у рэгіёне з’явіўся першы спецыялізаваны кабінет МРТ з пакетам кардыялагічных праграм і залатым стандартам магнітна-рэзананснай дыяг-
ностыкі.

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю