Як адзначыў член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Юрый Марэцкі, асноўная мэта законапраекта — забеспячэнне нацыянальнай, грамадскай бяспекі палётаў беспілотных грамадзянскіх апаратаў у паветранай прасторы нашай краіны. «Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 297 ад 25 верасня 2023 года прадугледжаны шэраг абмежаванняў і забарон на эксплуатацыю і дзяржаўную рэгістрацыю беспілотных лятальных апаратаў, — удакладніў дэпутат. — За парушэнне ўказа прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. За паўторнае парушэнне на працягу года — крымінальная адказнасць».

Вызначаюцца органы, службовыя асобы, якія надзяляюцца правам складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама органы, якія будуць мець права разглядаць справы аб такіх адміністрацыйных правапарушэннях.
Праектам Закона «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання», разгледжаным у першым чытанні, у прыватнасці, устанаўліваецца парадак дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы на падставе тыпавога статута, што дасць магчымасць скараціць колькасць дакументаў, якія прадстаўляюцца ў рэгіструючы орган. Пашыраюцца падставы ўключэння і актуалізацыі звестак у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), у тым ліку ў рамках інфармацыйнага ўзаемадзеяння ўказанага рэгістра з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі. Прадугледжваюцца зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на суб’екты гаспадарання, узмацненне абароны правоў і законных інтарэсаў крэдытораў.

Пашыраюцца спосабы платнага прадастаўлення інфармацыі з АДР, што задаволіць патрэбы бізнесу ў аператыўным атрыманні неабходнай інфармацыі. Устанаўліваецца адзіны тэрмін прадастаўлення інфармацыі з АДР для грамадзян і юрыдычных асоб (5 каляндарных дзён замест цяперашніх 7 дзён), замацоўваецца стварэнне электроннага архіва. Павышаюцца патрабаванні да верыфікацыі і актуалізацыі інфармацыі аб суб’ектах гаспадарання і іншае.
«Законапраект накіраваны на комплекснае ўдасканаленне адносін у сферы стварэння, рэарганізацыі і спынення бізнесу, — звярнуў увагу міністр юстыцыі Яўген Каваленка. — Новаўвядзенні накіраваны на паскарэнне працэсу ўваходжання ў бізнес, максімальную лічбавізацыю адносін у гэтай сферы, стварэнне дадатковых мер па абароне інтарэсаў дзяржавы і грамадзян».

Прапануецца ўстанавіць магчымасць вынясення забароны судом, судовым выканаўцам на прыняцце рашэння аб ліквідацыі юрыдычнай асобы, што будзе садзейнічаць вырашэнню праблемы прымусовага спагнання даўгоў. Устанаўліваецца забарона на ўнясенне ў АДР больш як адзін раз запісу аб спыненні працэдуры ліквідацыі юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка), а таксама прадугледжваецца павелічэнне з двух да трох месяцаў тэрміну прыпынення крэдыторам працэдуры ліквідацыі.
Вераніка КАНЮТА
Фота БелТА