Top.Mail.Ru

Законапраект аб органах і падраздзяленнях па НС дэпутаты плануюць разгледзець у першым чытанні 16 верасня

Праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях» дэпутаты плануюць разгледзець на трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў 16 верасня, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Генадзь Ляпешка, перадае БелТА.



«Законапраект быў распрацаваны профільным міністэрствам і паступіў у Палату прадстаўнікоў у чэрвені гэтага года. Пастаянная камісія па нацыянальнай бяспецы была прызначана адказнай за распрацоўку гэтага праекта. Мы ўключыліся ў работу з першага дня паступлення праекта закона. Мы правялі сумеснае пасяджэнне камісіі па нацыянальнай бяспецы з запрашэннем усіх зацікаўленых асоб. Затым законапраект быў накіраваны на ўзгадненне ўсім камісіям. Цяпер працягваем работу над гэтым законапраектам. У плане прадстаўленне яго на разгляд 16 верасня пры адкрыцці чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў», — расказаў Генадзь Ляпешка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю