Top.Mail.Ru

Законапраект аб змяненні закона аб дзяржсакрэтах разгледзяць дэпутаты 14 мая

Чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 14 мая 2025 года пад старшынствам спікера Ігара Сяргеенкі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


Плануецца разгледзець законапраекты «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь „Аб дзяржаўных сакрэтах“, «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь “Аб паштовай сувязі“, «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў судоў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан аб выдачы», «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014, што датычыцца асаблівага механізму пры правядзенні расследаванняў і прыняцці рашэнняў аб прымяненні або непрымяненні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і урадам Рэспублікі Сейшэльскія Астравы аб паветраных зносінах», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і урадам Каралеўства Саудаўская Аравія Аб паветраных зносінах», «Аб спыненні дзеяння пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам міністраў Украіны аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю