Top.Mail.Ru
459

Законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год адобраны Саветам Рэспублікі

На пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання адобраны законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год», паведаміла БелТА.


«Праект бюджэту фарміраваўся ва ўмовах, якія патрабуюць асаблівай адказнасці, дальнабачнасці, пры не самай простай знешняй кан’юнктуры. За аснову прыняты сцэнарый сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаны ўказам кіраўніка дзяржавы 3 лістапада 2025 года. Даходы рэспубліканскага бюджэту за 2026 год запланаваны ў аб’ёме Br54,4 млрд. Больш важным з’яўляецца той факт, што даходы растуць з тэмпамі 112 % да чаканага ўзроўню 2025 года, апераджальнымі тэмпамі ў параўнанні з расходамі», — сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Раман Бродаў. 


Пры гэтым расходы рэспубліканскага бюджэту — Br58,7 млрд. «42 % выдаткаў кансалідаванага бюджэту будуць сканцэнтраваныя ў сацыяльнай сферы. Гэта цалкам адпавядае традыцыйнаму арыенціру дзяржавы на павышэнне якасці жыцця людзей», — адзначыў Раман Бродаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю