Top.Mail.Ru

Законапраект па пытаннях афіцыйных геральдычных сімвалаў прыняты дэпутатамі ў першым чытанні

Законапраект «Аб змене законаў па пытаннях афіцыйных геральдычных сімвалаў» прыняты сёння дэпутатамі ў першым чытанні, перадае БелТА.


Законапраект накіраваны на замацаванне адзінай сістэмы рэгулявання афіцыйных геральдычных сімвалаў, скарачэнне колькасці нарматыўных прававых актаў у гэтай сферы.

Праектам закона, у прыватнасці, прадугледжваецца ўстанаўленне забароны на нашэнне нагруднага знака дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба», іншых нагрудных знакаў службовай або іншай прыналежнасці, заснаваных кіраўніком дзяржавы, асобамі, якія не маюць права на іх нашэнне.

Міністэрства юстыцыі надзяляецца кампетэнцыяй па вызначэнні парадку вядзення Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра Рэспублікі Беларусь.

Замацоўваецца права асоб, звольненых з ваеннай службы (службы) з правам нашэння форменнага адзення і знакаў адрознення на форменным адзенні, выкарыстоўваць форменнае адзенне пры правядзенні адукацыйных заняткаў.

У законапраект уключана таксама норма аб заснаванні Міністэрствам абароны знакаў адрознення для сіл тэрытарыяльнай абароны, гэта дасць магчымасць цэнтралізавана распрацаваць нарукаўныя знакі для ваеннаслужачых тэрытарыяльных войскаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю