Top.Mail.Ru

Законапраект па пытаннях афіцыйных геральдычных сімвалаў унесены ў Палату прадстаўнікоў

У Палату прадстаўнікоў урадам унесены праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях афіцыйных геральдычных сімвалаў». Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


Дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год, зацверджаным Указам ад 18 лістапада 2025 года № 400.

Праект закона, у прыватнасці, прадугледжвае ўстанаўленне забароны на нашэнне нагруднага знака дзяржаўнага служачага «Дзяржаўная служба», іншых нагрудных знакаў службовай ці іншай прыналежнасці, заснаваных Прэзідэнтам, асобамі, якія не маюць права на іх нашэнне.

Міністэрства юстыцыі надзяляецца кампетэнцыяй па вызначэнні парадку вядзення Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра.

Замацоўваецца права асоб, звольненых з ваеннай службы (службы) з правам нашэння форменнага адзення і знакаў адрознення на форменнай вопратцы, выкарыстоўваць форменнае адзенне пры правядзенні адукацыйных заняткаў.

Законапраектам прадугледжана прызнанне такімі, што страцілі моц, дэкрэтаў Прэзідэнта Беларусі (дэкрэт ад 17 сакавіка 1997 года № 9 «Аб мерах па ўпарадкаванні нашэння, вырабу і рэалізацыі формы адзення воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый», іншыя дэкрэты, якімі ўносіліся ў яго змены) і ўключэнне іх нормаў у праект закона.

Галаўной камісіяй па законапраекце вызначана Пастаянная камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю