Top.Mail.Ru

Законапраект па пытаннях дарожнай дзейнасці прыняты дэпутатамі ў першым чытанні

Праект закона «Аб змяненні законаў», якім уносяцца змяненні ў закон «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» і Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, прыняты дэпутатамі ў першым чытанні, паведамляе БелТА.


Як растлумачылі ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, праект закона прадугледжвае, у прыватнасці, вядзенне Міністэрствам транспарту і камунікацый інфармацыйнага фонду ў галіне дарожнай дзейнасці, які ўяўляе сабой сукупнасць сістэматызаваных звестак і дакументаў, што выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні дарожнай дзейнасці.

Замацоўваюцца паўнамоцтвы Прэзідэнта Беларусі на ўстанаўленне асаблівасцяў прававога рэгулявання адносін у галіне аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасці, пашыраюцца кампетэнцыі Міністэрства транспарту і камунікацый у гэтай сферы.

Удакладняецца парадак вызначэння памераў паласы адводу, парадак эксплуатацыі аўтамабільных дарог, парадак арганізацыі прыдарожнага сэрвісу, а таксама арганізацыі і правядзення дыягностыкі аўтамабільных дарог і дарожных збудаванняў на іх.

Вызначаны асаблівасці прававога рэгулявання пры ажыццяўленні дарожнай дзейнасці адносна аварыйных і перадаварыйных збудаванняў.

Акрамя таго, закон «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» прыводзіцца ў адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, Водным кодэксам, іншымі законамі, а таксама міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю