Top.Mail.Ru
152

Законапраект па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі адобраны Саветам Рэспублікі

На пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання адобраны законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі», паведамляе БелТА.


«Ідэнтыфікацыя грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства — неабходная ўмова для якаснага выканання ўскладзеных на праваахоўныя органы задач па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Цяпер арганізацыя працэсу дзяржаўнай дактарэгістрацыі патрабуе ўдасканалення як з пункту гледжання яе мадэрнізацыі, так і актуалізацыі катэгорый асоб, якія падлягаюць абавязковай дактарэгістрацыі. Міністэрствам унутраных спраў у выкананне плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў і даручэння кіраўніка дзяржавы распрацаваны адпаведны праект закона», — сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

Ён указаў, што ў праект закона ўнесены пэўныя навацыі. «У першую чаргу праведзена нарматыўнае замацаванне некаторых тэрмінаў, у прыватнасці тэрміна „дактыласкапічны сканер“. Прадугледжваецца надзяленне органаў пагранслужбы паўнамоцтвамі на правядзенне дактыласкапіравання, атрыманне і выкарыстанне дактаінфармацыі. Акрамя таго, прадугледжана ўдасканаленне інфармацыйных адносін паміж дзяржорганамі ў частцы абмену дактаінфармацыяй у аўтаматычным рэжыме», — растлумачыў Генадзь Казакевіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю