Top.Mail.Ru
326

Законапраект па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці ўнесены ў Палату прадстаўнікоў

У Палату прадстаўнікоў урадам унесены праект закона «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.



Законапраект падрыхтаваны ў мэтах забеспячэння нацыянальнай, грамадскай бяспекі і бяспекі палётаў пры выкарыстанні грамадзянскімі беспілотнымі лятальнымі апаратамі паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь.

Праектам закона, у прыватнасці, уводзіцца адміністрацыйная адказнасць: за кіраванне грамадзянскім паветраным суднам, не зарэгістраваным у Дзяржаўным рэестры грамадзянскіх паветраных судоў Рэспублікі Беларусь, або без наяўнасці бартавой дакументацыі, якая павінна знаходзіцца на борце паветранага судна пры выкананні палётаў, або кіраванне грамадзянскім паветраным суднам асобай, якая не мае права кіравання ім; за парушэнне патрабаванняў па дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў. 

Таксама ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, захоўванне, абарот, выраб і эксплуатацыю грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей у парушэнне патрабаванняў заканадаўства, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні.

Пад грамадзянскімі беспілотнымі лятальнымі апаратамі разумеюцца беспілотныя лятальныя апараты, якія выкарыстоўваюцца ў грамадзянскай авіяцыі, прызначаныя для перавозкі грузаў і (або) аснашчаныя лічбавымі камерамі і (або) іншым абсталяваннем, якое дае магчымасць выконваць у працэсе палёту розныя функцыі, а таксама ідэнтыфікуемыя запасныя часткі да такіх апаратаў, якія не адносяцца да прадукцыі ваеннага назначэння.

Пад авіямадэлямі разумеюцца лятальныя апараты без чалавека на борце, кіраванне палётам якіх магчыма толькі пры ўмове візуальнага кантакту з імі, не абсталяваныя ніякім абсталяваннем, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку для забаў, а таксама ідэнтыфікуемыя запасныя часткі да іх, за выключэннем паветраных цацачных шароў, паветраных змеяў і лятучых гульняў. 

Галаўной камісіяй па законапраекце вызначана Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю