Top.Mail.Ru
120

Законапраект па пытаннях перавозкі небяспечных грузаў унесены ў Палату прадстаўнікоў

У Палату прадстаўнікоў урадам унесены праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях перавозкі небяспечных грузаў», паведамляе БелТА.


Законапраектам, у прыватнасці, прадугледжваецца ўдакладненне сферы дзеяння закона «Аб перавозцы небяспечных грузаў», пераліку дзяржорганаў і арганізацый, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў гэтай галіне, суб’ектаў і аб’ектаў перавозкі небяспечных грузаў.

Прапануецца пашырыць паўнамоцтвы ўрада ў галіне перавозкі небяспечных грузаў, удакладніць паўнамоцтвы дзяржорганаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне перавозкі небяспечных грузаў. Замацоўваюцца палажэнні па забеспячэнні бяспечнай перавозкі небяспечных грузаў грамадзянскімі паветранымі суднамі.

Акрамя таго, у законапраекце ёсць палажэнні, якія датычацца абавязковага правядзення праверак цыстэрнаў, убудаваных цыстэрнаў (аўтацыстэрнаў) і іншых аб’ектаў перавозкі небяспечных грузаў для ацэнкі іх бяспекі. Таксама вызначаны парадак правядзення маніторынгу транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку грузаў павышанай небяспекі.

Галаўной камісіяй па праекце закона вызначана Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю