Top.Mail.Ru
139

Законапраект па пытаннях рэгулявання зямельных адносін разгледзяць у другім чытанні да новага года

Законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання зямельных адносін» будзе разгледжаны ў другім чытанні да новага года, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Іван Маркевіч перад пашыраным пасяджэннем пастаяннай камісіі, паведаміла БелТА.



Законапраект, які прадугледжвае змяненні і дапаўненні ў тым ліку ў Кодэкс аб зямлі, быў разгледжаны ў першым чытанні 3 кастрычніка. Сёння ў ходзе пашыранага пасяджэння плануецца разгледзець больш за 60 пытанняў. 

Па словах Івана Маркевіча, работа над законапраектам вядзецца ўзмоцненая. Яго плануюць разгледзець у другім чытанні да канца года. Дэпутат звярнуў увагу, што законапраект выклікаў асаблівую цікавасць. 

«Ёсць шэраг заўваг, навацый, удасканаленняў, над чым мы сёння і працуем. Паверце, праект выклікаў такую цікавасць літаральна ва ўсіх: грамадзян, юрыдычных асоб, дэпутатаў, міністэрстваў і ведамстваў, таму праходзіць ён з бурным абмеркаваннем. Тым не менш з усімі мы знаходзім кантакт і станоўчае рашэнне», — сказаў ён. 

Іван Маркевіч заўважыў, што паступіла мноства пытанняў, у тым ліку з боку выбаршчыкаў. «Я б не сказаў (што Кодэкс аб зямлі, — Заўв. БелТА) не працуе. Але жыццё не стаіць на месцы і заўсёды трэба ўдасканальвацца, над чым мы і працуем», — растлумачыў старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.

У пасяджэнні прымаюць удзел кіраўнікі і прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Вельмі актыўны дэпутацкі корпус: выказваюць прапановы, задаюць пытанні. 

Распрацоўка законапраекта з’яўляецца чарговым этапам сістэмнай работы, якая праводзіцца ўрадам па павышэнні эфектыўнасці заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель. Законапраект накіраваны на рэалізацыю даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў сферы зямельных адносін, узмацненне адказнасці мясцовых органаў улады за развіццё рэгіёнаў, а таксама ўдасканаленне парадку канфіскацыі і прадастаўлення зямельных участкаў і распараджэння імі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю