Закрываючы граніцу з Беларуссю, Латвія імкнецца атрымаць экстрафінансаванне з еўрапейскіх структур. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.
«У сухім астатку імкненне як заўсёды — атрымаць экстрафінансаванне з еўрапейскіх структур. Гэта тое, што праходзілі ўжо Польшча, Літва. Цяпер латышы таксама вырашылі паказаць пік актыўнасці на граніцы, што менавіта яны стрымліваюць орды мігрантаў. У мэтах таго, каб звярнуцца ў Еўрапейскі саюз і выцягнуць з яго грошы падаткаплацельшчыкаў сабе», — сказаў Максім Рыжанкоў.
Ён звярнуў увагу і на тое, што адбываецца на граніцах Еўрасаюза з боку Афрыкі: нядаўна тысячы мігрантаў з Марока прыбылі ў Іспанію. Нелегальныя мігранты з Афрыкі і краін Блізкага Усходу трапляюць і ў іншыя краіны ЕС, далей многія з іх ідуць у Вялікабрытанію.
«Нават прадстаўнікі Еўрасаюза гавораць, што настолькі перабольшана тэма нелегальнай міграцыі праз беларускую тэрыторыю. Тым больш няма сярод гэтых мігрантаў беларусаў, гэта значыць мы не з’яўляемся крыніцай нелегальнай міграцыі», — адзначыў міністр.
Тэму нелегальнай міграцыі на беларускай граніцы, паводле слоў дыпламата, таксама ўздымаюць і некаторыя латвійскія палітыкі, жадаючы тым самым набраць палітычныя ачкі. Аднак на іх прапановы закрыць граніцу з Беларуссю хутка адрэагавала грамадскасць Латвіі і іншыя палітычныя сілы.
«Гэта была проба пяра — паглядзець, што з гэтага атрымаецца. Калі атрымалася, што гэта мера непапулярная ні ў грамадстве, ні сярод палітычных эліт у самой Латвіі, ад яе адышлі ўбок», — дадаў Максім Рыжанкоў.