Беларус Яўген Залатой заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні 2025 года, які прайшоў у Шанхаі, паведамляе БелТА.
Беларус Яўген Залатой заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні 2025 года, які прайшоў у Шанхаі, паведамляе БелТА.
Удзел у спаборніцтвах у мужчынскай адзіночцы прынялі 30 спартсменаў, з якіх да фіналу дайшла наймацнейшая шасцёрка. У вырашальным заездзе Залатой доўгі час трымаўся ў цені, але на апошняй частцы дыстанцыі ўварваўся ў тройку. Яўген паказаў вынік 6 мін. 38,60 сек. і фінішаваў трэцім. Уладальнікам золата стаў алімпійскі чэмпіён 2020 года з Грэцыі Стэфанас Дускас, які абышоў беларуса на дзве секунды. Другім аказаўся пераможца Гульняў-2024 немец Олівер Цайдлер.
Раней у гэтым сезоне Залатой выйграў чэмпіянат Еўропы, а год таму стаў сярэбраным прызёрам парыжскай Алімпіяды. Таксама трэцяе месца планетарнага форуму-2025 у Шанхаі ў жаночай двойцы парнай занялі нашы Таццяна Клімовіч і Алена Фурман.