Беларус Яўген Залатой заваяваў серабро на першым этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні 2026 года, які прайшоў у іспанскай Севільі, паведамляе БелТА.
Удзел у спаборніцтвах мужчынскіх адзіночак прынялі 29 чалавек, за медалі змагалася мацнейшая шасцёрка. Залатой атрымаў перамогі ў папярэднім, чвэрцьфінальным і паўфінальным заездах, а ў фінале 31 мая заняў другое месца, уступіўшы амаль сем секунд алімпійскаму чэмпіёну з Германіі Оліверу Цайдлеру. На фінішы беларус апярэдзіў прадстаўнікоў Бельгіі, Нарвегіі, Іспаніі і Літвы.
Таксама сёння нашы Таццяна Клімовіч і Алена Фурман сталі другімі ў «фінале В» сярод двоек парных і занялі падагульняючую восьмую пазіцыю. Напярэдадні беларус Мікіта Карнееў заваяваў бронзу ў мужчынскай адзіночцы лёгкай вагі, а ў дзяўчат Валерыя Шэндзель была ў гэтым відзе праграмы шостай. Другі этап Кубка свету па акадэмічным веславанні 2026 года пройдзе ў балгарскім Плоўдзіве 12-14 чэрвеня.