Top.Mail.Ru
253

Залаты і Клімовіч выйшлі ў паўфіналы чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні

Беларускія спартсмены пераадолелі адборачную стадыю на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні 2025 года, які праходзіць у балгарскім Плоўдзіве, паведамляе БелТА.


Нашу каманду на кантынентальным форуме прадстаўляюць тры спартсмены. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў мужчынскай адзіночцы Яўген Залаты выйграў свой папярэдні заезд з вынікам 6 мін. 38,51 сек., апярэдзіўшы сапернікаў са Славеніі, Турцыі, Італіі, Даніі і Польшчы.

Таксама паўфіналісткай чэмпіянату Еўропы ў жаночай адзіночцы стала Таццяна Клімовіч. У сваім адборачным заездзе беларуска фінішавала другой (7:23,95) услед за ірландкай Фіёнай Мерта, пакінуўшы ззаду дзяўчат з Расіі, Германіі, Румыніі і Фінляндыі.

Барацьбу за выхад у фіналы Залаты і Клімовіч павядуць 30 мая. Раней сёння ў вырашальны заезд у мужчынскай адзіночцы лёгкай вагі выйшаў наш Мікіта Карнееў, розыгрыш узнагарод з удзелам беларуса адбудзецца 31 мая.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю