Якім будзе надвор’е ў Беларусі 26 красавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
26 красавіка ноччу часам пройдуць ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі будуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах магчымы навальніцы. У многіх раёнах узмацненне паўночна-заходняга, заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, днём месцамі да 24 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 2-8, днём — 4-10 градусаў са знакам плюс.