Top.Mail.Ru

Замена знакаў, ямачны рамонт, грэйдзіраванне: рэспубліканскія дарогі рыхтуюць да летняга сезона

Падрыхтоўку рэспубліканскіх аўтамабільных дарог Беларусі да летняга сезона дарожнікі плануюць завяршыць да 9 мая. Якія работы вядуцца, расказвае БелТА.


«Асноўная задача прадпрыемстваў — навядзенне парадку на дарожнай сетцы, што абслугоўваецца. Безумоўным прыярытэтам з’яўляецца рамонт дарожнага пакрыцця. Усяго з пачатку года на рэспубліканскай сетцы ліквідавана каля 60 тыс. кв. м сезоннай ямачнасці», — расказалі ў прэс-службе.

Вялікая работа праводзіцца па прыборцы смецця ў паласе адводу, прывядзенні ў парадак (ачыстка, мыйка і афарбоўка) элементаў добраўпарадкавання: аўтобусных прыпынкаў, пляцовак адпачынку, дарожных знакаў, мастоў і пуцеправодаў.

Так, паводле звестак дзяжурна-дыспетчарскай службы РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр», па стане на 23 сакавіка афарбавана 3 км бар’ернага і 1 км парэнчавых агародж, 1694 стойкі дарожных знакаў. Заменены 1226 дарожных знакаў і ўстаноўлены (афарбаваны) 12 686 сігнальных слупкоў. Вычышчаны ад рэшткаў супрацьгалалёдных матэрыялаў канструкцыі 782 мастоў.

Праведзена прафіляванне 3369 км абочын, грэйдзіраванне 46 км гравійных і друзавых пакрыццяў, ачышчана ад смецця 6206 км палос адводу. Прыведзены ў парадак 206 аўтапавільёнаў, адрамантаваны і ўстаноўлены 156 лаваў, 30 смеццязборнікаў.

Кантроль за ходам падрыхтоўкі рэспубліканскіх дарог да летняга сезона і якасцю работ ажыццяўляе РУП «Белдарцэнтр».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю