Top.Mail.Ru

Замежнік хацеў працаваць у Нарвегіі, але трапіўся на хітрасць аферыстаў і страціў больш як Br10 тыс.

У сталічную міліцыю звярнуўся 39-гадовы замежнік, якога падманулі пры пошуку працы за мяжой. Пра гэта паведамляе БелТА.


Мужчына разам з сябрамі вырашыў працаўладкавацца ў Нарвегіі і знайшоў у інтэрнэце прыдатную прапанову. «Прадстаўнікі кампаніі» паведамілі — для выезду за грніцу неабходна аформіць адпаведныя дакументы і аплаціць паслугі.

Замежнік на працягу трох месяцаў у некалькі этапаў пералічыў за сябе і сваіх сяброў больш як Br10 тыс. прадстаўнікам неіснуючай кампаніі. Пасля пераводаў грашовых сродкаў замежнікам нават дасылалі фэйкавыя запрашэнні і білеты ў Нарвегію, аднак у далейшым выдалілі перапіску і перасталі выходзіць на сувязь.

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю