Top.Mail.Ru

Замежнік хацеў стаць закладчыкам у Мінску, але быў затрыманы падчас тэставага задання

Аператыўнікі наркакантролю Кастрычніцкага РУУС на месцы злачынства затрымалі 23-гадовага замежніка, які ў Беларусі хацеў уладкавацца закладчыкам інтэрнэт-крамы па продажы псіхатропаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Замежнік прызнаўся, што планаваў зарабіць грошы для паездкі ў Еўропу. У інтэрнэце ён знайшоў «лёгкую», на яго думку, вакансію кур’ера наркакрамы і атрымаў некалькі тэставых заданняў. Падчас выканання аднаго з іх ён і быў затрыманы. 

У маладога чалавека і ў схованках выяўлена не менш за 20 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС. 

Заведзена крымінальная справа.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю