У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі замежніка з падробленым расійскім пашпартам. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі замежніка з падробленым расійскім пашпартам. Пра гэта паведамляе БелТА.
Увечары 10 чэрвеня пры афармленні рэйса Стамбул — Мінск у Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранічнікі затрымалі мужчыну з пашпартам грамадзяніна Расіі. Дакумент выклікаў у супрацоўнікаў падазрэнне. Пасля спецыяльнай праверкі было ўстаноўлена, што дакумент часткова падроблены. Старонка з установачнымі данымі ўладальніка ў ім заменена. Таксама было ўстаноўлена, што іншаземец знаходзіцца ў вышуку на тэрыторыі Расіі за махлярства.
Парушальнік затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (1 БВ — Br42). Акрамя таго, за выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжана крымінальная адказнасць — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.