Top.Mail.Ru

Замежніца знайшла ў аквапарку куртку і пакінула яе сабе, аб чым зараз шкадуе

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 22-гадовай раней не судзімай замежнай грамадзянкі, якую абвінавачваюць у крадзяжы, паведамляе «Минск-Новости».


Абвінавачаная прыляцела ў Мінск і рыхтавалася да паступлення ў ВНУ, падзарабляла прыбіральшчыцай у аквапарку. Яна выявіла забытую наведвальніцай скураную куртку, якая ёй вельмі спадабалася. Замест таго, каб аддаць знойдзеную рэч адміністратару, работніца пакінула яе сабе, прышыўшы да курткі іншую этыкетку.

Праз некалькі дзён замежніцу выклікалі ў Цэнтральнае РУУС. Яна прызналася ў крадзяжы, у дачыненні да фігуранткі распачалі крымінальную справу.

— Абвінавачаная — слухачка падрыхтоўчых курсаў адной са сталічных ВНУ, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, — пракаменціраваў намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Віктар Шубіч. — Ёй прад’яўлена абвінавачанне ў таемным выкраданні маёмасці (крадзяжы), гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК, санкцыя якой — аж да трох гадоў пазбаўлення волі. Віну грамадзянка цалкам прызнала, у зробленым раскаялася, выкрадзеную маёмасць вярнула законнай уладальніцы.

У дачыненні да абвінавачанай прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю