Top.Mail.Ru

Замежнік завалодаў грашовымі сродкамі грамадзян, якія пражываюць у сталіцы, на агульную суму 750 тысяч долараў

Прывык «жыць прыгожа» за чужы кошт


Супрацоўнікамі 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў пры сілавой падтрымцы байцоў асобнага атрада спецпрызначэння «Рысь» унутраных войск МУС у Мінску затрыманы 25-гадовы замежнік.

Па словах начальніка аддзела 10-га ўпраўлення Алега Бабровіча, праваахоўнікамі ўстаноўлена, што мужчына стварыў фінансавую піраміду і за два гады завалодаў грашовымі сродкамі грамадзян Беларусі, Расіі і Грузіі, якія пражываюць у сталіцы, на агульную суму 750 тысяч долараў. Прымаў ад пацярпелых грошы ў пазыку нібыта для ўкладання ў развіццё гандлю папулярнай тэхнікай, абяцаючы пры гэтым выплаты з працэнтамі. Аднак прынятыя на сябе абавязацельствы не выконваў.

Грошы траціў на пластычныя аперацыі жонцы, адпачынак на дарагіх курортах, пералёты бізнес-класам, пражыванне ў люксавых гатэлях, куплю ювелірных упрыгажэнняў, брэндавых рэчаў і тэхнікі, наведванне забаўляльных устаноў і рэстаранаў.

Цяпер следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю