Top.Mail.Ru

Замежныя інвестары высока ацэньваюць інавацыйны патэнцыял Кітая

Многія замежныя фінансавыя і інвестыцыйныя арганізацыі лічаць, што Кітай пастаянна ўдасканальвае свае навукова-тэхнічныя дасягненні і стварае больш поўны вытворчы ланцужок. Гэта садзейнічае бесперапыннаму росту міжнароднай канкурэнтаздольнасці краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Нядаўна фінансавы кангламерат Morgan Stanley павысіў рэйтынг кітайскіх кампаній, адзначыўшы іх высокі ўзровень канкурэнтаздольнасці ў галіне штучнага інтэлекту. Чакаецца, што дзякуючы апошнім тэхналагічным дасягненням, навукаёмістыя кампаніі змогуць удвая павялічыць сваю норму прыбытку і даходнасць.

Інвестыцыйны банк Goldman Sachs з аптымізмам ацэньвае перспектывы развіцця Кітая ў галіне апрацоўкі даных, «воблачных сэрвісаў», праграмнага забеспячэння і дадаткаў.

У даследаванні, праведзеным амерыканскай кампаніяй па кіраванні інвестыцыямі Neuberger Berman, адзначаецца, што ў доўгатэрміновай перспектыве інавацыйны патэнцыял КНР будзе расці, што дасць магчымасць дасягнуць новых вышынь у галіне навукова-тэхналагічных распрацовак, а таксама значна пашырыць інвестыцыйныя магчымасці.

Акрамя таго, замежныя фінансавыя ўстановы сталі часцей праводзіць даследаванні кітайскіх кампаній. Гэтыя даследаванні ахопліваюць разнастайныя сферы, у тым ліку электрамабілі, спажывецкія тавары і бытавую тэхніку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю