Замежныя журналісты змогуць удзельнічаць у асвятленні вучэнняў «Захад-2025». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
З 12 па 16 верасня ў Беларусі пройдуць сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025». Прадстаўнікам замежных СМІ, зацікаўленым у асвятленні вучэнняў, неабходна накіраваць адпаведную заяўку ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь не пазней за 28 жніўня 2025 года. Пералік дакументаў, неабходных для атрымання акрэдытацыі, размешчаны на інтэрнэт-старонцы МЗС Беларусі.
Акрэдытацыя прадстаўнікоў беларускіх СМІ будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам у пазначаныя вышэй тэрміны. Заяўкі неабходна накіроўваць у прэс-службу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.