Top.Mail.Ru
227

Замкі, палацы, тэатры. Азнаямленчы тур для дэлегацыі Рэспублікі Карэя праходзіць у Беларусі

У Беларусь з азнаямленчым турам знаходзіцца дэлегацыя з Рэспублікі Карэя, паведаміла БелТА.


Госці ўжо ўбачылі жамчужыны беларускай гістарычнай спадчыны. Адбылася экскурсія ў музей «Замкавы комплекс «Мір», уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. «Дэлегацыя была ўражаная веліччу сярэднявечнага замка і даведалася пра багатую гісторыю гэтага ўнікальнага месца», — расказалі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Далей удзельнікі тура наведалі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», яшчэ адзін аб’ект, унесены ў спіс ЮНЕСКА. Велічны палацава-паркавы комплекс, былая рэзідэнцыя князёў Радзівілаў, дзівіць прыгажосцю і раскошай. Госці наведалі Нацыянальны тэатр оперы і балета.

Праграма візіту ўключае экскурсію па Нацыянальным мастацкім музеі, майстар-клас па карэйскім народным мастацтве (мінхва), а таксама ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы карэйскага народнага жывапісу. Таксама запланавана аглядная аўтобусна-пешаходная экскурсія па сталіцы, знаёмства з яе гістарычнымі і сучаснымі славутасцямі. Прадставяць гасцям і магчымасці для актыўнага адпачынку.

Азнаямленчы тур арганізаваны Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме для развіцця культурных сувязяў і турыстычнага абмену. У агенцтве разлічваюць, што візіт стане імпульсам для прасоўвання беларускага турыстычнага прадукту на рынку Рэспублікі Карэя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю