У канцэртнай зале «Віцебск» прайшоў гала-канцэрт, дзе назвалі ўладальнікаў Гран-пры, першых трох прэмій XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», перадае БелТА.
Гран-пры конкурсу атрымала беларуска Лізавета Цупрык, якая набрала максімальную колькасць балаў паводле вынікаў двух конкурсных дзён. Першая прэмія дасталася выканаўцы з Румыніі Лючыі Байку, другая — Жасміне Тузелавай з Казахстана і Кіры Абрамаў з Ізраіля, трэцяя — Валерыі Шаўчэнка з Расія і Еліцы Малакавай з Балгарыі.