Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў (БЗТДА) пачаў продаж арыгінальных запасных частак да трактароў BELARUS на Wildberries. Прадукцыя прадстаўлена пад афіцыйным брэндам BZTDA. OFFICIAL. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Як расказала начальнік бюро пратаколу і рэкламы прадпрыемства Юлія Крук, запуск продажаў стаў вынікам больш чым гадавы падрыхтоўкі. Ужо аформлены першыя заказы, фіксуецца невялікі, але стабільны попыт.
— Калі ўбачым, што прысутнасць на Wildberries сапраўды эфектыўна, будзем рыхтаваць выхад і на Ozon, — адзначыла Юлія Крук.
Рашэнне аб выхадзе на маркетплэйс прынята ў адказ на высокі спажывецкі інтарэс і шматлікія запыты пакупнікоў.