Top.Mail.Ru

Заплыла за буйкі і пачала тануць. Нецвярозую жанчыну выратавалі на Юбілейным возеры ў Гродне

Жыхарку Гродна выратавалі на Юбілейным возеры. Пра гэта БелТА паведамілі ў АСВОДзе. 



Як расказалі ў ведамстве, жыхарка Гродна 1989 года нараджэння, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, вырашыла заплысці за буйкі на возеры Юбілейным. Жанчына не разлічыла сілы і пачала тануць. Дзяжурныя ратавальнікі АСВОД своечасова заўважылі здарэнне. Матрос-выратавальнік на вяслярнай лодцы аператыўна падплыў да жанчыны, утрымаў яе на паверхні і выклікаў выратавальны катэр для транспарціроўкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю