Top.Mail.Ru
150

Запрасілі адпачыць на рацэ Пціч і забілі. Праваахоўнікі раскрылі падрабязнасці справы 26-гадовай даўніны

Праз 26 гадоў раскрыта забойства дзяўчыны ў Мінскім раёне. Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказалі прадстаўнікі міліцыі і Следчага камітэта, перадае БелТА.



Намеснік начальніка УСК па Мінскай вобласці Аляксандр Пратасавіцкі раскрыў падрабязнасці крымінальнай справы аб забойстве 19-гадовай мінчанкі ў 1999 годзе. Цела дзяўчыны з прыкметамі гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару было знойдзена на беразе ракі Пціч у Мінскім раёне. Да яе цела металічным дротам быў прывязаны гідраўлічны аўтамабільны дамкрат. «Недалёка ад месца здарэння былі выяўленыя рэчы загінулай са слядамі біялагічнага матэрыялу, які па першапачатковай версіі, і ў далейшым гэта пацвердзілася, належаў асобе, якая ўчыніла злачынства. У выніку праведзенай судова-медыцынскай экспертызы, было ўстаноўлена, што смерць загінулай наступіла ад механічнай асфіксіі, а незадоўга да смерці яна падвергнулася згвалтаванню. Была ўстаноўлена асоба забітай жыхаркі Мінска 1980 года нараджэння», — сказаў Аляксандр Пратасавіцкі.

Намеснік начальніка УУС Мінаблвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі Сяргей Якубель адзначыў, што па справе быў вылучаны шэраг версій. «Нягледзячы на вялікую колькасць адпрацаваных падазраваных, ніводная з версій не спрацавала. У 2025 годзе была атрымана аператыўная інфармацыя аб кампаніі маладых людзей, якія ў 1999 годзе пражывалі недалёка ад месца жыхарства дзяўчыны. Кампанія знаёмілася з дзяўчатамі, запрашала іх правесці час на беразе ракі. Гэта ўсё суправаджалася ўжываннем алкаголю. Калі мы пачалі вывучаць гэтых людзей, то ўстанавілі нейкія перасячэнні са знаёмымі гэтай дзяўчыны. З улікам гэтага мы зрабілі выснову аб тым, што пацярпелая магла стаць ахвярай злачынства грамадзян, якія ўваходзілі ў гэту групу», — падкрэсліў Сяргей Якубель.

На момант атрымання інфармацыі адзін з падазраваных памёр, двое іншых былі затрыманыя. «Падчас аператыўнай адпрацоўкі, яны расказалі пра ўчыненае злачынства, паказалі месца. Сапраўды, адзін з іх раней быў знаёмы з ахвярай і запрасіў дзяўчыну паехаць з імі на бераг ракі. У нейкі момант адзін з маладых людзей вырашыў аказаць знакі ўвагі дзяўчыне, на што яна адказала адмовай. Пасля гэтага ён здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару і ў далейшым забіў яе», — расказаў намеснік начальніка УУС. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю