Top.Mail.Ru
59

Зарапад Лірыды дасягне піка 22 красавіка познім вечарам

Максімум веснавога метэорнага патоку Лірыды чакаецца познім вечарам 22 красавіка, паведамляе Лабараторыя сонечнай астраноміі ІКІ РАН.

Калі ў вас назапасілася шмат жаданняў, то сёння каля паўночы з’явіцца выдатны шанц іх загадаць. Прыкладна а 23:00 паводле мінскага часу зарапад выйдзе на пік. У гадзіну чакаецца да 20 падаючых зорак. Праўда, на практыцы за паўгадзіны-гадзіну можна ўбачыць дзве-тры — гэтага цалкам хопіць для самых запаветных мар.

Назіраць паток можна будзе ўсю ноч, аж да ўсходу сонца.

У гэтага метэорнага патоку максімум звычайна кароткі і рэзка выражаны. Таму ў суседнія дні шанцы ўбачыць шмат падаючых зорак упадуць у некалькі разоў, хоць цалкам паток не знікне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю