Рэгістрацыя дамашніх жывёл стане магчыма праз Адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга», такая магчымасць будзе рэалізавана да канца года, паведаміла начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч, перадае БелТА.
«Усім вядома, наколькі актуальная тэма цяпер па рэгістрацыі дамашніх жывёлін. Да канца года такая адміністрацыйная працэдура на партале павінна з’явіцца», — сказала Святлана Караневіч.
У бягучым годзе, згодна з планамі, таксама павінны стаць даступны такія электронныя паслугі, як дазвол падзелу зямельных участкаў, узгадненне перапланіроўкі жылых і нежылых памяшканняў, выдача даведак органаў ЗАГСа, узгадненне ўстаноўкі на даху або фасадзе індывідуальных антэн і інш.