Top.Mail.Ru

Заробкі сярэдняга медперсаналу павысяцца

Прэзідыум Саўміна прыняў рашэнне аб павелічэнні памераў надбаўкі за працу ў сферы аховы здароўя медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй.


У прэс-службе ўрада паведамілі, што Міністэрствам аховы здароўя 24 студзеня 2025 года была прынята пастанова № 9 «Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2019 г. № 52», якая прадугледжвае павышэнне аплаты працы ўрачоў-спецыялістаў. Пры гэтым памеры заработнай платы сярэдняга медперсаналу захаваны на ранейшым узроўні.

— Разгледзеўшы дадзеную пастанову, Прэзідыум Саўміна прыйшоў да высновы, што ў дадзеным выглядзе прынятая пастанова не ў поўнай меры ўлічвае ўнёсак сярэдняга медыцынскага персаналу ў сферу аховы здароўя і не цалкам адпавядае даручэнню кіраўніка дзяржавы аб збалансаваным росце заработнай платы ўсіх катэгорый работнікаў, — патлумачылі ва ўрадзе.

Таму для справядлівага ўліку інтарэсаў гэтай катэгорыі медыцынскіх работнікаў, а таксама забеспячэння збалансаванага росту ўзроўню аплаты працы работнікаў галіны Прэзідыум Саўміна даручыў Міністэрству аховы здароўя сумесна з Мінфінам, Мінпрацы і сацабароны ў трохдзённы тэрмін забяспечыць унясенне змяненняў у адпаведную пастанову ў частцы павелічэння ў 2025 годзе памераў надбавак і за працу ў сферы аховы здароўя медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю