Сышчыкі Савецкага РУУС г. Мінска выйшлі на 42-гадовага жыхара сталіцы, які па заданні тэлефонных ашуканцаў забіраў грошы ў пенсіянераў. Сам ён таксама стаў ахвярай аферыстаў, паведаміў тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Сышчыкі Савецкага РУУС г. Мінска выйшлі на 42-гадовага жыхара сталіцы, які па заданні тэлефонных ашуканцаў забіраў грошы ў пенсіянераў. Сам ён таксама стаў ахвярай аферыстаў, паведаміў тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
У адзін з дзён на хатні тэлефон мужчыну патэлефанаваў нібыта прадстаўнік «Белтэлекама» і пад маркай падаўжэння дамовы выманіў яго пашпартныя дадзеныя. Неўзабаве ў месенджэры ілжэправаахоўнік паведаміў: на яго імя зламыснікі аформілі крэдыты, для ануліравання якіх неабходна аказаць садзейнічанне «следству». Мінчанін пагадзіўся і забраў у шасцярых грамадзян пасылкі з грашыма.
Частку наяўных грошай ён аддаў іншаму кур’еру — 66-гадовай жанчыне, якую пасля затрымалі аператыўнікі Фрунзенскага РУУС. Яна расказала, што таксама стала ахвярай аферыстаў і па іх указанні забрала грошы яшчэ ў некалькіх ашуканых пенсіянераў.
Агульная сума перададзеных пацярпелымі сродкаў перавысіла 250 000 рублёў. Частка з іх канфіскавана і будзе вернута ўладальнікам.
Следчымі ўзбуджаны крымінальныя справы.
Намеснік начальніка Упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінска Андрэй Арлоўскі зазначае: супрацоўнікі праваахоўных органаў, банкаўскіх і іншых устаноў не тэлефануюць грамадзянам у месенджэрах. Калі незнаёмцы па тэлефоне патрабуюць здзейсніць якія-небудзь маніпуляцыі з фінансамі (задэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак, аддаць кур’еру і г. д.) — неадкладна спыніце размову і паведаміце аб гэтым у міліцыю.