Top.Mail.Ru
133

Затрыманы серыйны офісны злодзей

На тэрыторыі сталіцы і Мінскай вобласці раскрыта серыя крадзяжоў з офісаў. Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, злачынец выбіраў арганізацыі без ахоўнай сігналізацыі і ноччу пранікаў унутр.


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу і затрымалі падазраванага — ім аказаўся 33-гадовы жыхар Віцебска. Пры вобыску ў мужчыны знойдзены самаробныя адмычкі, маскі і адзенне, у якім ён учыняў злачынствы.

На гэты момант устаноўлена яго дачыненне да трох эпізодаў. Праваахоўнікі правяраюць магчымую сувязь з іншымі аналагічнымі крадзяжамі. Раней затрыманы ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за такія злачынствы.

Следчыя распачалі крымінальныя справы па фактах крадзяжоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю