Работнік установы аховы здароўя Брэсцкай вобласці затрыманы за хабар, ён атрымаў каля Br3 тыс. у эквіваленце. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў на пастаяннай аснове праводзяць комплекс мерапрыемстваў па выяўленні асоб, якія маюць дачыненне да карупцыйнай дзейнасці. Так, работнікі 6-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрада спецпрызначэння «Шторм» з доказамі злачынства пры атрыманні хабару затрымалі прадстаўніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя абласнога выканаўчага камітэта.
56-гадовы мужчына, будучы службовай асобай, прыняў ад 42-гадовай жанчыны-медработніка каля Br3 тыс. у эквіваленце за прасоўванне яе па кар’ернай лесвіцы. Паводле аператыўнай інфармацыі, гэты выпадак не адзінкавы, устанаўліваюцца іншыя эпізоды злачыннай дзейнасці фігуранта.
Следчымі распачата крымінальная справа за атрыманне хабару. Затрыманы змешчаны ў ІЧУ.
МУС працягвае мэтанакіраваную работу па выяўленні фактаў карупцыі.