Top.Mail.Ru

Зацверджана Праграма дзеянняў урада па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі на 2026—2030 гады

Прэзідыум Савета Міністраў зацвердзіў праграму дзеянняў урада па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі на 2026—2030 гады, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Мэта праграмы дзеянняў — стварыць сістэмны механізм замацавання Рэспублікі Беларусь на афрыканскім кантыненце ў якасці надзейнага гандлёва-эканамічнага партнёра, які валодае сучаснымі і канкурэнтаздольнымі таварамі, паслугамі, тэхналогіямі і кампетэнцыямі.

Яе задачы — сфарміраваць эфектыўны палітычны, гандлёва-эканамічны, лагістычны і гуманітарны інструментарый прасоўвання інтарэсаў Беларусі ў Афрыцы, фарміравання ўстойлівых сувязяў з краінамі кантынента.

Праграмай дзеянняў вызначаны перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва, тавары экспартнага інтарэсу, інструменты для дасягнення пастаўленых мэт і задач.

Праведзена прыярытэтызацыя краін Афрыкі па ступені інтэнсіўнасці супрацоўніцтва з улікам наяўнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў, характару двухбаковых палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін, эканамічнага патэнцыялу краін-партнёраў і наяўнасці ў прапрацоўцы сумесных праектаў. З 54 краін Афрыкі выдзелена тры катэгорыі: апорныя пункты, перспектыўныя краіны, краіны кропкавых ініцыятыў.

Адным з ключавых элементаў праграмы з’яўляюцца індыкатыўныя паказчыкі па экспарце тавараў і паслуг у краіны Афрыкі на 2026—2030 гады. Гэтыя паказчыкі распрацаваны ў разрэзе апорных пунктаў, перспектыўных і астатніх краін і прадугледжваюць давядзенне павышаных заданняў па экспарце галіновым міністэрствам, дзяржаўным камітэтам і канцэрнам.

Такім чынам, плануецца забяспечыць вывад фактычнага ўзроўню экспарту тавараў і паслуг у Афрыку да 2030 года на ўзровень каля $1,5 млрд.

Выкананне праграмы дзеянняў забяспечыць сістэмную работу па актывізацыі супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі і павелічэнні паставак беларускай прадукцыі на кантынент.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю