Top.Mail.Ru
218

Зацверджаны эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 277 «Аб афіцыных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Указам зацверджаны эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі.

Эмблема ўяўляе сабой авал серабрыстага колеру з разбежнымі ад цэнтра прамянямі, які апраўлены акантоўкай зялёнага колеру. У цэнтры размешчана абрэвіятура «МІ». Сцяг перадае выяву эмблемы.

Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе спрыяць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства інфармацыі, а таксама яго індывідуалізацыі і распазнаванню ў медыяпрасторы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю