Top.Mail.Ru

Зацверджаны парадак правядзення канкурснага адбору для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару

Зацверджана палажэнне аб парадку правядзення конкурснага адбору для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент распрацаваны ў мэтах рэалізацыі ўказа ад 15 чэрвеня 2026 года № 195. Пастанова, у прыватнасці, прадугледжвае вызначэнне агульных патрабаванняў да правядзення конкурснага адбору прэтэндэнтаў для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Устанаўліваецца парадак узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання па арганізацыі і правядзенні конкурснага адбору сярод абласцей, Мінска, раёнаў, гарадоў абласнога падпарадкавання і арганізацый. Вызначаюцца асаблівасці правядзення конкурснага адбору сярод арганізацый. Такі адбор будзе праводзіцца ў цэлым па арганізацыі. Цяпер конкурс праводзіцца сярод арганізацый і іх адасобленых падраздзяленняў. Акрамя таго, устанаўліваюцца ўмовы, пры якіх конкурсны адбор не праводзіцца па асобных намінацыях, парадак пераразмеркавання такіх месцаў па іншых намінацыях. Так, адбор не праводзіцца па асобных намінацыях у выпадку адсутнасці мінімальнай колькасці заяўленых прэтэндэнтаў, а таксама невыканання гэтымі прэтэндэнтамі абавязковых умоў. Вызначаецца пералік інфармацыі і дакументаў (уключаючы іх формы), неабходных для падачы і ўдзелу ў конкурсным адборы.

У пастанове ўказаны пералікі паказчыкаў, якія ўлічваюць галіновыя асаблівасці прэтэндэнтаў па кожнай намінацыі, і парадак прысваення балаў прэтэндэнтам для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю