Top.Mail.Ru

«Зацягваць не будзем». Крутой расказаў аб падборы новай кандыдатуры на пасаду пасла Беларусі ў Расіі

Падбор кандыдатаў для прызначэння на вакантную пасаду пасла Беларусі ў Расіі ўжо вядзецца. Пра гэта заявіў журналістам тэлеканала «Першы інфармацыйны» кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.



«Не зацягваючы, я думаю, што ў бліжэйшыя тыдні набор такіх кандыдатур будзе прадстаўлены нашаму Прэзідэнту для прыняцця рашэння. Улічваючы, што нам у хуткім часе трэба будзе правесці Вышэйшы Дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні пройдзе саюзны Саўмін. Гэта значыць нельга, каб без першай асобы доўга заставалася наша пасольства. Зацягваць у гэтым сэнсе мы не будзем», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Дзмітрый Крутой заявіў, што падбор кандыдатаў ужо вядзецца, і Прэзідэнт даў такія даручэнні. «Прапрацоўваецца некалькі варыянтаў — у залежнасці ад канцэпцыі, якая будзе адпавядаць цяперашняму стану нашых адносін. Таму што, як вобразна сказаў Прэзідэнт, пасада пасла ў Расіі і гэта пасольства, фактычна, — наш другі ўрад, толькі на знешнім контуры. Улічваючы вельмі высокі ўзровень тавараабароту», — адзначыў ён.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама канстатаваў, што парадак дня адносін Беларусі і Расіі мае вельмі шырокі спектр, у тым ліку на міжрэгіянальным узроўні, рэалізуюцца інтэграцыйныя праекты.

«Гэта вельмі шматпрофільны і рознабаковы парадак дня, які, вядома, патрабуе падрыхтаванага чалавека. Чалавека, які ведаў бы добра спецыфіку нашай краіны і органаў улады і спецыфіку работы нашых прадпрыемстваў, мог бы ўмела выбудоўваць адносіны з нашымі расійскімі сябрамі, калегамі і партнёрамі», — сказаў Дзмітрый Крутой.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю