Крыху больш за суткі ў тых, хто збіраецца сёлета паступаць і пакуль не зарэгістраваўся на цэнтралізаванае тэсціраванне. Дакументы падалі ўжо каля 57 тысяч чалавек — супастаўна са значэннем мінулага года.
У ТОПе прадметаў — англійская мова, фізіка і матэматыка. Пераможцам алімпіяд, выпускнікам каледжаў і абітурыентам мэтавага накіравання здаваць тэсціраванне не абавязкова.
Падача дакументаў завяршаецца заўтра ў 19: 00.
Для зручнасці абітурыентаў — электронная рэгістрацыя на сайце РІКВ.