Top.Mail.Ru

Завяршыўся шматдзённы візіт Прэзідэнта ў Кітай

Шматдзённы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай скончыўся ўрачыста. У сераду беларускі лідар прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 80-годдзю Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэнню Другой сусветнай вайны. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне.



Высокіх гасцей сустракаў Старшыня КНР Сі Цзіньпін са сваёй жонкай Пэн Ліюань. Пасля адбылася цырымонія сумеснага фатаграфавання, пасля чаго лідары краін разам накіраваліся на трыбуну на плошчы Цяньаньмэнь.

Маштабны ваенны парад у азнаменаванне 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны стаў кульмінацыяй серыі важных мерапрыемстваў, уключаючы саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Цырымонія доўжылася амаль 70 хвілін.

На парадзе прысутнічалі таксама кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў дзвюх з паловай дзясяткаў краін. Адкрываючы ўрачысты парад, Старшыня КНР Сі Цзіньпін выказаў пашану ўдзельнікам Другой сусветнай вайны і падзякаваў замежным урадам і замежным дзеячам, якія ў свой час аказалі падтрымку і дапамогу ў адбіцці знешняй агрэсіі.

8006-3_1.jpg

Пасля завяршэння парада Аляксандр Лукашэнка наведаў урачысты прыём у гонар кіраўнікоў дэлегацый ад імя Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і яго жонкі Пэн Ліюань. 

Па традыцыі беларускага лідара свята працоўным пытанням не перашкодзіла. У сераду ў Пекіне Аляксандр Лукашэнка правёў некалькі двухбаковых сустрэч з замежнымі лідарамі.

Адбыліся нефармальныя сустрэчы беларускага лідара з прэзідэнтамі Зімбабвэ і Конга Эмерсанам Мнангагвам і Дэні Сасу-Нгесо. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі далейшыя сумесныя планы. У прыватнасці, паглыбленую мадэрнізацыю эканомікі Зімбабвэ ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Абмеркавалі і новую праграму для Зімбабвэ, якую плануе зрабіць Беларусь. Эмерсан Мнангагва падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за захаванне харчовай бяспекі ў рэгіёне і запрасіў наведаць Зімбабвэ яшчэ раз.

MGUK9065_result.jpg

Прэзідэнт пагутарыў з Прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца. Як паведаміў Telegram-канал «Пул Першага», абмяркоўвалі сумесную працу. Роберт Фіца папрасіў вызначыць час для наведвання Беларусі для абмеркавання магчымых варыянтаў супрацоўніцтва

Серыя двухбаковых сустрэч прадоўжылася размовай з Прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта, які нядаўна наведваў Беларусь. Лідары краін абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку сферу адукацыі. Размова аб навучанні інданезійцаў у Беларусі. Прабова Субіянта запрасіў Аляксандра Лукашэнку здзейсніць візіт у Інданезію.

А да пачатку парада ў Пекіне Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, які запрасіў Прэзідэнта наведаць яго краіну ў любы зручны час. 

За пяць дзён візіту Прэзідэнта ў Кітай было абмеркавана мноства пытанняў, вызначаны напрамкі супрацоўніцтва, дасягнуты дамоўленасці, выкананне якіх зробіць сяброўства Беларусі і Кітая яшчэ больш трывалым.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю