Top.Mail.Ru

«Збеглыя выкарыстоўваюць моладзь для давядзення сваіх вар’яцкіх наратываў»

Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.


Пра гэта паведамляе БелТА.

Карэспандэнт Першага інфармацыйнага тэлеканала спытала Дзмітрыя Крутога, каму, на яго думку, выгадна бударажыць беларускае грамадства на тэму страхаў аб прыбыцці мігрантаў.

«Гэта, відавочна, выгадна нашай беглай апазіцыі, — сказаў Дзмітрый Крутой. — Яны, безумоўна, адарваны ад усіх рэалій, якія адбываюцца ў краіне, і любую гарачую тэму спрабуюць (паднесці. — Заўвага БелТА) у стылі вар’яцкіх фэйкаў, якія сёння асабліва ярка бачныя ў тым ліку і на прыкладзе ўкраінскага крызісу. Гэтая ж мадэль інфармацыйнай прапаганды выкарыстоўваецца і ў адносінах да Беларусі».

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу, што з 2020 года ў беларусаў ужо ёсць не толькі пэўны імунітэт, але і пэўныя ўласныя напрацоўкі, як супрацьстаяць такім фейкам.

«Дрэнна, што яны спрабуюць выкарыстоўваць для давядзення ўсіх гэтых шалёных наратываў маладых людзей, якія, быццам бы, з аднаго боку, не вельмі разумеюць, пра што гаворка. А з другога — наогул не ўсведамляюць адказнасць, пад якую пападаюць, і падстаўляюцца, падхапляючы гэтыя, быццам бы, гарачыя тэмы, якія дазваляюць Тэлеграм-каналы або TikTok накручваць з дапамогай дадатковых праглядаў. Яны (моладзь. — Заўвага БелТА) не разумеюць, якую шкоду на самой справе наносяць».

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю