Top.Mail.Ru
192

Збор для рамеснікаў з 1 лютага складзе Br10 у месяц

Стаўка збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці з 1 лютага 2026 года ўстаноўлена ў памеры Br10 у месяц, паведамілі БелТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.



Новая стаўка прымяняецца пры выплаце збору за люты і наступныя каляндарныя месяцы 2026-га. Выплата збору за студзень 2026-га ажыццяўляецца па стаўцы ў памеры Br7, якая дзейнічала ў 2025 годзе. 

Пры прыняцці ў 2026 годзе мясцовым выканаўчым і распарадчым органам рашэння аб прымяненні збору выплата ажыццяўляецца да канца месяца, у якім прынята такое рашэнне. За наступныя падатковыя перыяды — не пазней 1-га чысла кожнага каляндарнага месяца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю