Top.Mail.Ru
385

Зборачную вытворчасць беларускіх трактароў створаць у Пакістане

Першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Андрэй КАНЮШКА правёў перагаворы з дэлегацыяй Пакістана на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і кааператываў правінцыі Белуджыстан Алі Хасанам Зехры. Па іх выніках падпісаны два дакументы: мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі правінцыі Белуджыстан Пакістана і пагадненне аб стварэнні ў Пакістане зборачнай вытворчасці трактароў BELARUS.


Падчас сустрэчы намеснік міністра зазначыў, што Беларусь заўсёды гатова аказаць садзейнічанне пакістанскім калегам, у тым ліку ў частцы забеспячэння патрэб у якаснай і эфектыўнай трактарнай тэхніцы. Па яго словах, стварэнне зборачнай вытворчасці трактароў — сведчанне высокіх сяброўскіх адносін, доказ глыбокага даверу адзін да аднаго, дэманстрацыя імкненняў да развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Андрэй Канюшка нагадаў, што акрамя трактароў беларускія вытворцы гатовы прапанаваць шырокі пералік навяснога і прычапнога абсталявання, а таксама тэхніку для работы на палях. Вопыт холдынгаў «Лідсельмаш» і «Бабруйскаграмаш», а таксама якасць прадукцыі, якая выпускаецца, дазваляюць Беларусі займаць лідзіруючыя пазіцыі ў галіне вытворчасці сельскагаспадарчага абсталявання і тэхнікі.

У сваю чаргу Алі Хасан Зехры заўважыў, што аграрыі Пакістана добра знаёмыя з тэхнікай BELARUS, і назваў своечасовым і актуальным падпісанне пагаднення аб стварэнні ў Пакістане зборачнай вытворчасці. «У нас 80 % насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Выкарыстанне беларускай сельгастэхнікі дасць магчымасць значна павялічыць аб’ём работ у гэтым сектары», — сказаў ён.

Бакі выказалі ўпэўненасць, што сустрэча надасць імпульс беларуска-пакістанскім сувязям і развіццю прамысловага супрацоўніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю