Першы кантрольны матч пад кіраўніцтвам новага настаўніка Віктара Ганчарэнкі беларускія футбалісты згуляюць 26 сакавіка на полі кіпрыётаў.
У мінулыя гады нацыянальныя зборныя Беларусі і Кіпра сустракаліся двойчы — у лютым 2004-га беларусы выйгралі з вынікам 2:0, а ў лістападзе 2008-га кіпрыёты ўзялі рэванш — 2:1. У цяперашнім рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі займае 99-е месца, а Кіпр знаходзіцца на 128-й пазіцыі.